На другім спеўным сходзе ўсіх жадаючых у тайм-клубе «13:87» запрашаюць спяваць самыя вядомыя песні «The Beatles».
Але цяпер «The Beatles» становіцца як ніколі бліжэй да беларусаў. Паэт Мікіта Найдзёнаў майстарскі пераклаў песні гурта на беларускую мову. Вядоўца – Ірына Ласіхіна.
Мікіта Найдзёнаў – малады беларускі паэт і «сонграйтар», музыка гурта «HURMA», вядоўца музычнага шоў «СамШазам».
Спеўны сход – гэта сустрэчы, дзе людзі збіраюцца разам, каб спяваць розныя беларускія песні. Сяржук Доўгушаў, кіраўнік праекту, ладзіць гэтыя сустрэчы, вучыць людзей спяваць ды спявае разам з імі. Некамерцыйная ініцыятыва «Спеўны сход» ужо чатыры гады яднае сотні людзей, якія маюць цікавасць да беларускай музычнай культуры.