Усіх майстроў і рамеснікаў запрашаюць на фэст традыцыйнай культуры. Абяцаюць майстар-клас, дэгустацыю і традыцыйныя танцы.
У праграме:
- майстар-клас Васіля Прымакі «Самаходскае піва»,
- традыцыйныя напоі ад «Дземідкоў Бровар» і майстэрні смаку «Зёлка-Пчолка»,
- хлеб ад Катрусі Чорнай,
- традыцыйная кераміка з ганчарнай майстэрні Дзям'яна Каптура,
- традыцыйныя танцы пад жывую музыку.