На занятках «Мова нанова» раскажуць пра даўншыфцінг

550
Дата проведения с до

Госцем чарговых заняткаў папулярных моўных курсаў «Мова нанова» будзе Вольга Трубач, якая займаецца сельскім актывізмам (даўншыфцінгам). Яна аднаўляе сядзібу свайго дзеда і раскажа наведвальнікам, для чаго ёй гэта трэба і што яна хоча атрымаць у выніку.

«Мова нанова» – незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму.

Заняткі пройдуць 16 лістапада ў 18.00 у тайм-клубе «13:87» (Чангарская, 54), уваход вольны.