На курсах «Мова Нанова» расскажуць аб правілах знаёмства

587
Дата проведения с до
На кастрычніцкіх занятках «Мова Нанова».
На кастрычніцкіх занятках «Мова Нанова».

Заняткі пройдуць у пятніцу 9 лістапада ў 18.00. Тэма – знаёмства. Вядучыя курсаў дапамогуць разабрацца, як правільна знаёміцца па этыкеце, а таксама паразмаўляюць са студэнтамі пра хобі, тэмы, якія іх цікавяць. Таксама будзе традыцыйная граматычная частка.

Госцем на гэтых занятках будзе Яўген Змушка, вакаліст гурта «Мутнаевока». Ён пачытае дзённікі, паспявае, кожны зможа задаць яму пытанні.

«Мова нанова» – гэта незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць на сабе, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму. Сустрэчы праходзяць у 14 гарадах краіны, іх можа наведваць кожны, як школьнік, так і пенсіянер. Уваход вольны, наведвальнасць не правяраецца, калі зручна, тады і можна прыходзіць.