На курсах «Мова нанова» раскажуць пра археалогію

519
Дата проведения с до

Чарговыя заняткі пройдуць сёння ў 18.00 у тайм-клубе «13:87». У Бабруйск прыедзе дацэнт, кандыдат гістарычных навук Сяргей Тарасаў, які расскажа пра археалагічныя раскопкі і саму навуку археалогію.

«Мова нанова» – гэта незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць на сабе, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму. Сустрэчы праходзяць у 14 гарадах краіны, іх можа наведваць кожны, як школьнік, так і пенсіянер. Уваход вольны, наведвальнасць не правяраецца, калі зручна, тады і можна прыходзіць.