На курсах «Мова нанова» раскажуць пра салігорскія шахты

610
Дата проведения с до
На майскіх занятках курсаў.
На майскіх занятках курсаў.

Чарговыя заняткі пройдуць у пятніцу, 26 кастрычніка, у 18.00 у тайм-клубе «13:87» (вул. Чангарская, 54), уваход вольны.

Глеб Сандрас раскажа наведвальнікам пра салігорскія шахты і працу шахцёраў.

«Мова нанова» – гэта незвычайныя курсы. Заняткі адбываюцца ў выглядзе нефармальнага дыялогу, арганізатары запрашаюць вядомых гасцей – носьбітаў беларускай мовы, якія дэманструюць на сабе, што па-беларуску можна размаўляць на любую тэму. Сустрэчы праходзяць у 14 гарадах краіны, іх можа наведваць кожны, як школьнік, так і пенсіянер. Уваход вольны, наведвальнасць не правяраецца, калі зручна, тады і можна прыходзіць.