Беларуская камандная віктарына «Імбрыкі ды імбрычкі» зноў прыедзе ў наш горад са сталіцы.
Камандная віктарыны, або паб-квізы – гэта інтэлектуальныя гульні, на якія ходзяць не столькі каб паказаць сваю неверагодную эрудыцыю, колькі каб добра правесці час з сябрамі і «размяць мазгі». А канкрэтна «Імбрыкі ды імбрычкі» – гэта разнастайныя лагічныя і забаўляльныя пытанні пра мову, гісторыю і культуру Беларусі, а таксама сувеніры і падарункі для самых кемлівых і актыўных.