Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?

835
Дата проведения
Цена уваход вольны

У час, калі Falcon вывеў на арбіту Tesla, ВЕДЫ online ідуць да людзей з жывымі гутаркамі.

6 сакавіка а 19-й у бабруйскім тайм-клубе «13:87» Андрэй Ягораў прадстаўляе тэму «Як блакчэйн змяняе жыццё грамадства?».

Як звязаны новыя тэхналогіі, палітычнае і грамадскае жыццё? Блакчэйн – гэта проста модная тэма і падстава для хайпу, ці гэтая тэхналогія кідае выклік грамадскім стасункам? Як звязана тэма блакчэйна з устойлівасцю дзяржаўных інстытуцый, сфармаванай сістэмай сацыяльнага забеспячэння, магчымасцямі самакіравання? Як новыя тэхналогіі звязаны з практычнай арыентацыяй у палітыцы?

Сустрэча адбудзецца ў межах кампаніі Лятучага ўніверсітэту ВЕДЫ online, што арганізуе серыю дыскусійных сустрэчаў з выкладчыкамі платформы ў Брэсце, Гродна, Віцебску і Бабруйску.

Андрэй Ягораў – палітолаг і метадолаг, грамадскі дзеяч, дырэктар Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі, аўтар курса «Практычная палітыка» на дыстанцыйнай платформе.