Жывая бібліятэка

2746
Дата проведения
Цена Уваход вольны

"Жывая бібліятэка" – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых нам "кніг" выступаюць жывыя людзі са сваімі гісторыямі, якія гатовы адказваць на любыя пытанні. "Кніга" – гэта жывы чалавек, які мае пэўную ідэнтычнасць, рэдкую прафесію, унікальны досьвед, незвыклы для "большасці" лад жыццяя альбо светапогляды.

 Працуе "Жывая Бібліятэка" гэтак жа, як і звычайная: "чытачы" прыходзяць, атрымліваюць "картку чытача", выбіраюць "кнігу" і чытаюць яе на працягу пэўнага часу.

 

"Жывая бібліятэка" можа быць карысная вам, калі вы хочаце:

  • Абмеркаваць стэрэатыпы і пазбавіцца ад забабонаў у адносінах да іншых людзей;
  • Задаць пытанні людзям-прадстаўнікам пэўных сацыяльных груп або прафесій, даведацца аб іх жыццёвым досьведзе, пачуццях і праблемах, з якімі яны сутыкаюцца ў грамадстве;
  • Лепш зразумець вашых сваякоў, сяброў, калег па працы, з якімі вас падзяляюць якія-небудзь адрозненні.

 

Запланавана сустрэча з наступнымі “жывымі кнігамі”:

  • Дар'я. Геаграфія свету
  • Вячаслаў. Этычны веган
  • Алеся і Вольга. Як пачаць размаўляць па-беларуску
  • Яўген. Бусламі на поўдзень

Паступова будзем дадаваць новыя кнігі. Анонсы можна знайсці на нашай старонке ў ВК