Прэзентацыя кнігі «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.» нашага земляка, гісторыка Ігара Мельнікава

1262
Дата проведения

Кніга напісана на падставе шматлікіх дакументаў з архіваў Беларусі, Польшчы, Расіі і іншых краін, успамінаў сведкаў эпохі і матэрыялаў з асабістай калекцыі аўтара.

Прэзентацыя кнігі кандыдата гістарычных навук Ігара Мельнікава «Мяжа ля Заслаўя 1921-1941 гг.» адбудзецца 23 кастрычніка ў 18.00 ў тайм-клубе «1387» (гатэль «Бабруйск», вул. Савецкая, 97-2) у рамках заняткаў «Мова нанова».

На прэзентацыі ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з аўтарам, задаць яму любыя пытанні па гісторыі Заходняй Беларусі, убачыць унікальныя фатаздымкі і дакументы з архіва аўтара і набыць кнігу з аўтарскім аўтографам.