Веды-Party ў Бабруйску | адукацыйная вечарына

1181
Дата проведения

Adukacyja.info запрашае на адукацыйную вечарыну ў Бабруйску! Валанцёрства за мяжой, навучанне ў Польшчы і Нямеччыне ды іншыя мажлівасці для беларускай моладзі плюс незабывальная культурная праграма.

Прыходзьце, каб даведацца:

- Дзе адшукаць праграму для навучання або валанцёрства сваёй мары?

- Якія магчымасці адукацыі ў Польшчы ды Нямеччыне існуюць для беларускай моладзі?

- Як напісаць паспяховае рэзюмэ і матывацыйны ліст?

- Парады па здачы тэстаў ды іспытаў у замежныя ВНУ

Рыхтуйце свае адукацыйныя пытанні, адкажам на ўсё!

Культурная праграма:

- Польскія прысмакі ды нямецкія напоі

- Адукацыйная віктарына з падарункамі

Уваход бясплатны!

Калі: 21-га лютага, 14.00 – 17.00

Дзе: тайм-клуб "1387", Савецкая, 73.