Фільм пра Беларусь і канцэрт «рок-князёўны»

587
Дата проведения
Телефон 8-029-120-66-53 Цена бясплатна

Прэм’ерны паказ фільма рэжысёра Віктара Корзуна адбудзецца ў Бабруйску 14 чэрвеня. Дакументальны фільм «Паралелі. Такое рознае падабенства» раскажа пра тое, як змянілася Беларусь, улада і людзі краіны ад сярэдзіны мінулага стагоддзя да нашага часу. На фоне унікальных кадраў хронікі гучаць кароткія гісторыі жанчын-палітычных актывістак, якія за сваю дзейнасць неаднойчы былі неаднойчы арыштаваныя. У фільме таксама ўдзельнічаюць такія вядомыя асобы беларускага грамадска-палітычнага поля, як Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Максім Жбанкоў.

Пасля паказа адбудзецца абмеркаванне стужкі з яе стваральнікамі.

Завершыцца вечар невялікім канцэртам Касі Камоцкай – легенды беларускай рок-сцэны 90-х гадоў (гурт «Новае неба»). У 1994 і 1995 гг. Кася Камоцкая двойчы атрымлівала званне «рок-князёўны» на музычнай прэміі «Рок-каранацыя».

Кася Камоцкая. Кася Камоцкая.