Бабруйчан запрашаюць на чарговую сустрэчу «Жывой бібліятэкі» – месца, дзе пашыраюцца межы свядомасці, разбураюцца стэрэатыпы, з’яўляюцца новыя ідэі і нестандартныя думкі.
«Жывая бібліятэка» – гэта мерапрыемства, напоўненае жывымі зносінамі, пытаннямі і шчырымі адказамі. Яно дапамагае асэнсаваць і пераасэнсаваць стэрэатыпы грамадства, якія далёка не заўсёды спрашчаюць нам жыццё. За кубачкам чаю вы пагутарыце з людзьмі, якіх складана сустрэць на вуліцы ці сярод сваіх знаёмых. Чытачы змогуць дакрануцца да незвычайнага і прыцягальнага для сябе, перажыць новыя эмоцыі, даведацца пра нетыповы досвед людзей, пазнаёміцца з Іншым.