2.0508
2.3366
3.0610

Нац. банк РБ

слегка облачно
16.69° C
Информация
Цена: бесплатно.
Время проведения: 18.00

Сёння: «Хтосьці любіць гарачае» – «У джазе толькі дзяўчаты» па-беларуску!125

Культавы галівудскі фільм упершыню пакажуць у перакладзе на беларускую мову.

Джо і Джэры – звычайныя чыкагскія музыкі, якія граюць у падпольным бутлегерскім клубе і спускаюць усе грошы на скачках. Аднойчы фартуна канчаткова адварочваецца ад іх, калі яны выпадкова становяцца сведкамі гангстарскай перастрэлкі. Цяпер яны вымушаныя ўцякаць з роднага горада. А каб іх дакладна не пазналі, музыкі вырашаюць пераапрануцца ў жанчын і наймаюцца ў жаночы гурт. Тут і пачынаюцца іх неверагодныя і вясёлыя прыгоды.

Гэты фільм называлі найлепшай камедыяй усіх часоў ЗША, з яго пачалася новая эра ў Галівудзе, ён аблашчаны крытыкамі, а гледачы расцягнулі яго на цытаты. Ён запаліў зоркі Джэка Лемана і Тоні Кёртыса і назаўжды замацаваў культавы статус Мэрылін Манро.

Фільм быў неверагодна папулярны і ў Савецкім Саюзе: за два выпускі ў кінапракат яго паглядзелі амаль 73 мільёны чалавек. І сёння ён застаецца неўміручай класікай, прыкладам выдатнага сцэнара, узорнай рэжысуры і непараўнальнай акторскай ігры.

І нарэшце гэтая стужка перакладзена і якасна агучана па-беларуску. 

Аўтар перакладу – Цімафей Каліноўскі, вершаваны пераклад песень – суполка «Варта» (Varta project), рэдактар тэксту – Леў Глушыцкі, вокладка, постар – Эдуард Сямашка.

Фільм агучаны студыяй Gavarun_by. Чытаюць і спяваюць Адам Трыпутнік і Таша Мурзэнштольц.

Сёння ў 18.00 у тайм-клубе «13:87». Уваход вольны!


Комментарии