Дзень нараджэння горада па-новаму

878
Дата проведения
Телефон 8-029-782-51-15 Цена Столькі, колькі самі захочаце заплаціць, або бясплатна.

Каманда тайм-клуба «13:87» запрашае ўсіх бабруйчан у гэтую суботу, 28 красавіка, павіншаваць родны горад з днём народзінаў. Чаму 28 красавіка? Таму што менавіта гэтым днём датуецца грамата вялікага князя Ягайлы, якую ў 1387 годзе ён адрасаваў свайму брату Скіргайле і ў якой упершыню згадваецца Бабруйск. Менавіта ад гэтай згадкі наш горад вядзе сваё летазлічэнне.

У гэты дзень у тайм-клубе гараджан чакае мноства цікавых падзей

12.00-21.00. «Фотасушка» адбудзецца ў дворыку тайм-клуба. Гэта нефармальная выстава фатаграфіі. Любы ўдзельнік можа павесіць свае работы на вяроўкі з дапамогай прышчэпак для адзення (іх дадуць на месцы). У абмен можна забраць сабе любыя іншыя фота. Свае здымкі можна падпісаць, пакінуць на іх каардынаты для сувязі або пасланне будучаму ўладальніку фатаграфіі. Фармат і тэматыку здымкаў удзльнікі выбіраюць самі. З 12.00 да 14.00 можна прыносіць і развешваць свае фатаграфіі. Выстава будзе працаваць да 21.00.

12.00-16.00. Дзіцячы куток: «Размалюем горад разам». Пад кіраўніцтвам педагога па эстэтыцы Дар’і Карніцкай дзеці створаць з картона аб’ёмныя мадэлі гарадскіх будынкаў і размалююць іх яркімі фарбамі.

13.00-16.00. «Торба Шоу» – упершыню ў Бабруйску! Гэта мінскі праект майстар-класаў, на якіх можна не толькі пагутарыць пра непапраўляльную шкоду ад пластыкавых пакетаў, але і стварыць адзінае прызнанае эколагамі альтэрнатыўнае рашэнне – экасумку. Вам не спатрэбяцца ні спецыяльныя навыкі, ні нават швейная машынка. Усе матэрыялы для пашыву торбы дадуць арганізатары. Удзельнікам неабходна толькі зарэгістравацца загадзя (па тэл. 8-029-782-51) і зрабіць грашовы ўнёсак у любым памеры.

14.00-15.00. Сучасныя габрэйскія танцы: майстар-клас для навічкоў і вопытных танцораў.

15.00-16.30. Гарадская віктарына «Ума Штурман» з чыста бабруйскім каларытам.

16.00-18.00. Праект «Новыя незалежныя? Маладое кіно: Беларусь+Україна» – гэта прэзентацыя і абмеркаванне новага беларускага і ўкраінскага кіно, мастацкага і дакументальнага, у фармаце кінаклуба. Што такое беларускае і ўкраінскае маладое кіно? Чым яно падобнае і адрознае? Незалежнае ад каго і чаму маладое? Мадэратары сустрэчы – кінакрытык Вольга Драчук (Беларусь) і сцэнарыст Марта-Дарыя Клінава (Украіна).

17.00-18.30. Не-спектакль не-актора Валерыя Аляксеева «Споведзь Глуханямога».

19.00-21.30. Вечар акустычнай музыкі: гурт «МорквоЦвет», Юлія Шабанава і праект «Юго-Запад», Максім Губейка, Елісавета Гулевіч.