Гастролі Тэатра беларускай драматургіі ў Бабруйску

1139
Дата проведения

Гастролі залужанага калектыва Рэспублікі Беларусь «Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі» (г.Мінск)

Спектакль «Залатое сэрцайка»

Захапляльная гісторыя пра хітрую Лісу і някемлівага Воўка, якія павадзіліся разам спусташаць куратнікі. Аднойчы скралі яны залатое яйка, бо былі ўпэўнены, што з яго з’явіцца цуда-курыца і будзе несці ім залатыя яйкі. Але штосці пайшло не так…

Яркі, вясёлы, дынамічны спектакль, з музыкай, песнямі і танцамі, будзе цікавы не толькі маленькім гледачам, але і дарослым.

Спектакль «Тры Жызэлі»

Падзеі п’есы Андрэя Курэйчыка, створанай паводле рэальнай гісторыі жыцця Жызэль Купэс, адбываюцца ў трох этапах: Францыя 1940 года, беларуская вёска Карзуны ў 1957 і ў 1999 гадах.
Аб чым марыць маладая дзяўчына Жызэль, што адчувае дарослая жанчына Жызэль Купэс, кардынальна змяніўшая лёс, і аб чым шкадуе сталая «Жызэлька» ў акружэнні сваіх вясковых суседзяў? Спектакль менавіта аб гэтым.

Але чаму падзеі склаліся наступным чынам? Што паспрыяла нечаканаму пераезду? Як адчувае сябе інтэлігентная францужанка ў рэаліях звычайнай вёскі? І чаму напрыканцы жыцця даражэй за ўсе скарбы на зямлі для Жызэлі становіцца звычайная сіняя лямпачка?…