Тутэйшыя квэсты ў Бабруйску

1558
Дата проведения
Цена 5 Br

Паважаныя сябры, запрашаем вас 13 лістапада на цікавую гарадскую гульню «Тутэйшыя квэсты». За паўтары гадзіны вы ці ваша каманда павінны разгадаць заданні пра горад і ў межах горада!

13 лістапада ў Бабруйск завітаюць «Тутэйшыя квэсты».

«Тутэйшыя квэсты» – гэта праект, які ставіць пад сабой мэту прыцягнуць больш увагі да правінцыяльных, малых гарадоў Беларусі. Пры тым увагу, як людзей з іншых гарадоў і вёсак, так і саміх жыхароў горада, у якім праводзіцца квэст. Так бы мовіць, падняць рэйтынг правінцыі! Паколькі, у ёй ёсць на што паглядзець: установы рэлігійнага напрамку, асобы і падзеі з гісторыі, арт-аб’екты, помнікі, мясцовыя традыцыі, цікавыя людзі, з густам аформленныя аб’екты харчавання і продажу. Шмат цікавостак чакаюць свайго зорнага часу! Прыязджайце ў Бабруйск, будзем даследаваць правінцыю разам!

Каго зацікавяць «Тутэйшыя квэсты»?

  • Жыхароў Бабруйска, якія паважаюць свій горад
  • Гасцей горада, якія жадаюць бліжэй пазнаёміцца з Бабруйскам і яго жыхарамі
  • Ды ўсіх астатніх, хто любіць прыгоды і не зачыніў гэты сезон

 

Правіла квэстаў і ўмовы

Сэнс тутэйшага квэста:  за 1,5 гадзіны разгадаць заданні ў межах  горада.

Удзельнічаць можна самастойна ці камандай да 4 чалавек. Кошт удзела: 5 Br з чалавека. Студэнтам Мова Нанова зніжка 50%.

Пад час удзелу ў «Тутэйшых квэстах» паклапаціцеся пра зручны абутак. Вазьміце з сабой: аловак або ручку, мапу горада, доступ у інтэрнэт (па жаданню), здымач – у сітуацыі вырашэння спрэчных пытанняў, тэрмас з гарачым пітвом.

Спатрэбіцца веды па гісторыі. Або іх можа кампенсаваць ваша нізіральнасць і лагічнае мысленне.

Атрымаўшы бланк з пытаннямі, каманда самастойна абірае парадак выканання заданняў, аднак раім папярэдне праглядзець усе заданні квэста і намеціць маршрут папярэдне, каб не губляць час.

Каманды павінны здаць бланкі адказаў да заканчэння ўсталяванага часу, не паспеўшыя гэтага зрабіць, выбываюць з гульні. Выйграе каманда, якая правільна рашыла большую колькасць заданняў. У выпадку, калі некалькі каманд правільна рашаюць аднолькавую колькасць заданняў, перамагае тая каманда, якая раней фінішуе.

За адно правільна рэшанае задане залічваецца адзін бал.

Дзецям да 14 год з суправаджэннем бацькоў.

Падарункі

Праможцаў чакаюць падаруначкі ад арганізатараў і партнёраў: салодкія ды карысныя.

Плануеце прыняць удзел? Абавязкова рэгіструйцеся ТУТ і да сустрэчы 13 лістапада ў 12.40 у тайм-клубе “1387” (вул. Савецкая, 97-2).