Вольскі і Міхалок выступяць у Варшаве на ўнікальным фестывалі партызанскага року

642
Дата проведения
Телефон +37525-526-84-14 Цена 60 бел. руб.

5 лістапада ў самым вялікім клубе ў Варшаве адгрыміць магутны фестываль «Партызан-Рок». Музычны атрад фестывалю прадстаўлены перадавымі калектывамі Беларусі і Польшчы - Brutto (BLR/UKR), Dzieciuki (BLR), Hańbuki (PLN / BLR), Крамбамбуля (BLR). Каманды раней ніколі не выступалі на адной сцэне такім складам, яны ўзмоцнена рыхтуюцца, і абяцаюць прадставіць свайму міжнароднаму гледачу не толькі вядомыя, любімыя ўсімі хіты, але і новыя песні.

Квіткі ўжо ў продажы на kvitki.by

Візы ў Варшаву для гасцей фестывалю з Беларусі будуць адкрывацца бясплатна на чатыры дні — з 4 па 7 лістапада (дарэчы, панядзелак - таксама выхадны!).