Прэзентацыя Анталогіі беларускага мыслення ў Бабруйску

1153
Дата проведения
Цена Уваход вольны!

21 верасня ў тайм-клубе “1387” у межах Тыдня беларускага мыслення адбудзецца сустрэча з Таццянай Вадалажскай з нагоды выхаду Анталогіі беларускага мыслення 2000-2015 гг., якая пабачыла свет пад назвай "Код прысутнасці".

 Лятучы ўніверсітэт, Беларускі калегіюм, Міжнародны кансорцум ЕўраБеларусь запрашаюць на прэзентацыю Анталогіі беларускага мыслення 2000-2015 г.

Анталогія – гэта 23 знакавых тэкста беларускіх мысляроў і інтэлектуалаў за 2000-2015 гады. Выдадзеная Лятучым універсітэтам і Беларускім калегіюмам, Анталогія падводзіць вынікі пятнадцаці гадовага перыяду сталення беларускай думкі і сучаснага інтэлектальнага дыскурса. У кнізе сабраныя тэксты розных жанраў і стыляў – тут і маніфесты, і метафізычныя развагі, крытыка падыходаў і рэакцыя на выклікі сучаснага свету, паглыбленне ў карані цывілізацыі ад самага пачатку і асэнсаванне Беларусі "якой яна ёсць".

Чаму беларускае мысленне самае метафізічнае? Якія тэмы найбольш хвалююць інтэлектуалаў? Ці ўвогуле можна лічыць мысленне “беларускім”? Па якіх крытэрах вызначыць, дзе ёсць мысленне? Што намыслілі за 15 год беларускія інтэлектуалы? Разам з Таццянай Вадалажскай удзельнікі сустрэчы змогуць паразважаць і паспрачацца пра пакручысты лёс мыслення, пра яго паўставанне і сталенне, пра герояў і знакавыя падзеі, а таксама пра ўнікальныя ідеі і адметнасці, што складаюць асабісты стыль беларускага мыслення і сучаснасці.