Усе ў парк, на народныя танцы!

853
Дата проведения

У нядзелю, 12 чэрвеня, Бабруйск зноў наведае Сяргей Выскварка з Любані, выдатны танцор, этнахарэограф, збіральнік танцавальнай спадчыны, кіраўнік дзіцячага танцавальнага калектыву “Верабейкі”! У гарадскім парку, ля галоўнага фантана, Сяргей правядзе для ўсiх жадаючых майстар-клас па народных танцах пад акампанемент любанскіх музык Васіля Семашкевіча (гармоніка) і Міколы Юніцкага (барабаны, бубен).