10 кастрычніка ў Бабруйску пройдзе вечар, прысвечаны 45-годдзю ансамбля «Песняры»

2159
«Рускі самародак, які стаў здабыткам Беларусі». Як вы думаеце, пра каго гэтыя словы? Так, гэта Уладзімір Мулявін.

 Уладзімір Мулявін. Уладзімір Мулявін.

«Рускі самародак, які стаў здабыткам Беларусі». Як вы думаеце, пра каго гэтыя словы? Так, гэта . Яго голас пранізваў душу наскрозь. Голас асаблівай унутранай сілы быў надзелены нейкай агульначалавечай інтанацыяй. І яна была зразумелай усім, бо калі ён спяваў, ён маліўся… І самае галоўнае — Уладзімір Мулявін навучыў нас, беларусаў, любіць і ганарыцца нашай роднай мовай.

Запрашаем завітаць у нашу цэнтральную гарадскую бібліятэкуна вечар беларускай песні «Па беларуску сэрцайка пяе», прысвечаны 45-годдзю ансамбля «Песняры». Вас чакае сустрэча з прыгожай беларускай песняй. Мерапрыемства адбудзецца 10 кастрычніка, пачатак ў 13.00.

Наш адрас: вул. Савецкая, 64. Тэлефон для справак: 72-18-90.

Валянціна НІКІЦІНА, загадчык аддзела абслугоўвання бібліятэкі імя М. Горкага.