Больш за 10 навінак CINEVOKA: французскія камедыі, культавыя экранізацыі, вестерны 1960-х на беларускай мове

509
З сакавіка па красавік CINEVOKA, праект па агучванню сусветнага кіно на беларускую мову, выпусціў 11 навінак. Усе яны даступныя да прагляду на відэасервісе VOKA.
Больш за 10 навінак CINEVOKA: французскія камедыі, культавыя экранізацыі, вестерны 1960-х на беларускай мове.
Больш за 10 навінак CINEVOKA: французскія камедыі, культавыя экранізацыі, вестерны 1960-х на беларускай мове.

Гэтай вясной у беларускай агучцы выйшлі культавыя французскія камедыі з Люі дэ Фюнэсам: працяг гісторыі пра Фантамаса – «Фантамас раз'юшаны» і «Фантамас супраць Скотлэнд-Ярда», а таксама першыя два фільмы пра прыгоды жандара Крушо – «Жандар з Сан-Трапэ» і «Жандар у Нью-Ёрку».

На беларускай мове загаварылі і каўбоі – гледачы VOKA цяпер могуць паглядзець два папулярных вестэрна 1960-х: «Джанга» і «Золата МакКены». Яшчэ два міравых кінахіта таго часу таксама сталі даступныя на платформе – аскараносная экранізацыя п’есы Джэймса Голдмэна «Леў узімку» з Кэтрын Хэпбёрн, Питэрам О’Тулам і Энтані Хопкінсам і камедыя паводле п’есы Уільяма Шэкспіра «Утаймаванне наравістай» з Элізабэт Тэйлар і Рычардам Бёртанам.

Яшчэ адна экранізацыя – ужо сучасная – «Джэйн Эйр» паводле рамана Шарлоты Бронтэ папоўніць калекцыю меладрам, а для сямейнага прагляду відэасервіс падрыхтаваў мультфільм «Астэрыкс і таемнае зелле». Аматары баявых мастацтваў змогуць ацаніць у беларускай агучцы тайскі крымінальны трылер «Онг Баг».

Дзякуючы праекту CINEVOKA на VOKА ўжо сабрана больш за 50 фільмаў і серыялаў на беларускай мове – ўсё ад галівудскіх блакбастэраў да класікі анімэ. Гэтая эксклюзіўная калекцыя пастаянна абнаўляецца, яе можна знайсці ў спецыяльным раздзеле «CINEVOKA – Кіно па-беларуску». Кантэнт для яго ствараецца спецыяльна для відэасервіса VOKA і даступны толькі на платформе.