З Вялікднём, каталікі Бабруйска! Пасланне ксяндза-каноніка Андрэя Яркаўца

1070
Велікоднае пасланне пробашча парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі, ксяндза-каноніка, дэкана Бабруйскага дэканата Андрэя Яркаўца.
09.04.2023. Бабруйск. Ксёндз-канонік Андрэй Яркавец (у цэнтры) падчас Пасхальнага Богаслужэння ў касцёле. Фота: Аляксандр ЧУГУЕЎ
09.04.2023. Бабруйск. Ксёндз-канонік Андрэй Яркавец (у цэнтры) падчас Пасхальнага Богаслужэння ў касцёле. Фота: Аляксандр ЧУГУЕЎ

Улюбёныя браты і сёстры!

Храстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос!

Сёння ўзнёсла гучыць гэта радаснае вялікоднае прывітанне, якое паведамляе аб найвялікшай падзеі, якая адкрыла нам Райскія дзверы. Кожны вернік таямнічым чынам перажывае ў сваёй душы збаўчы Вялікдзень Божы. І гэтую радасць не могуць зацямніць ніякія цяжкасці зямнога жыцця, пра якія нас у Евангеллі папярэджвае Збаўца, у той жа час навучаючы і падбадзёрваючы: «…у свеце зведаеце смутак, але будзьце адважнымі: Я перамог свет» (Ян 16:33).

Нішто не можа засланіць радасці Хрыста Ўваскрослага!

Даражэнькія мае! Падзяляю вашу радасць і ад усёй душы віншую ўсіх з вялікім Святам святаў і Урачыстасцю з урачыстасцяў!

Жадаю міру ва ўсім свеце, міру ў нашай мілай краіне, ў нашых сем'ях, міру там, дзе мы працуем, і самае галоўнае – міру ўнутры, таму што кожнаму з нас сёння патрэбен мірны дух, каб мы маглі пасярод бушуючых хваляў жыццёвага мора захоўваць чыстымі свае духоўныя вочы, каб адрозніваць дабро і зло, ісціну і хлусню, каб не разгубіць, а прымножыць тое духоўнае багацце, якое дае нам Ласка Божая...

Заўсёды жывіце Вялікоднай радасцю! Хрыстос Уваскрос! Аллелюя!

30.03.2024. Костел непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Пасхальная вигилия 2024
30.03.2024. Костел непорочного Зачатия Пресвятой Девы Марии. Пасхальная вигилия 2024