Пажарныя, вайскоўцы і дыпламаты запісалі ролік з вершам Коласа

1557
«Вечерний Бобруйск»
Да 137-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа міністэрствы абароны, надзвычайных сітуацый і замежных справаў зладзілі сумесны праект – відэаролік на верш «Адлёт журавоў».

У афіцыйным тлумачэнні да відэа гаворыцца: «Усе мы розныя: можам насіць рознае адзенне ці форму, мець тыя ці іншыя погляды, знаходзіцца у розных частках свету. Але любоў да Радзімы ў нас адна. Шануйце зямлю сваю і сыноў, яе ўславіўшых!»

Чыталі радкі з вершу пажарныя на дахах, вайскоўцы з сабакам і дыпламаты з вуліц Лондану, Рыму, Стамбулу ды з пяскоў егіпецкай зямлі.

Канстанцін Міцкевіч, потым народны паэт Беларусі Якуб Колас, нарадзіўся 3 лістапада 1882 года. Верш «Адлёт журавоў» ён напісаў у 1909 годзе пад псэўданімам Тарас Гушча.