У бабруйскім касцёле паказалі кіно пра бабруйскі касцёл. І яго архітэктара

4310
Арцём ЛУК'ЯНОВІЧ, фота аўтара
6 красавіка ў бабруйскім касцёле Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі адбыўся прэмьерны паказ дакумэнтальнага фільму «Рэпрэсаваная архітэктура». Фільм расказвае пра Станіслава Шабунеўскага – архітэктара нашага касцёлу і шмат якіх будынкаў у розных гарадах, гарадзкога архітэктара Гомеля.

Станіслаў Шабунеўскі знакавы для Беларусі архітэктар, але мала вядомы цяпер, як і многія дзеячы сваёй культуры. Вядомым архітэктарам ён стаў у Гомелі, але з Бабруйскам звязаны з самага дзяцінства. Нарадзіўся Станіслаў у 1868 годзе, і хутка сямья пераехала ў Бабруйск. Ягоны бацька Апалінарый-Даніла працаваў на бабруйскай пошце, а Станіслаў хадзіў у Бабруйску ў прагімназію. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Пецярбургскім інстытуце грамадзянскіх інжынераў на курсы архітэктуры. І з 1897 года стаў гарадзкім архітэктарам Гомеля.

Станіслаў Шабунеўскі быў адзіным прафэсійным архітэктарам у Гомелі за доўгія часы, і зрабіў з непрыкметнага гарадка, у якім апроч палацу Румянцавых-Паскевічаў нічога не было, салідны і прыгожы еўрапейскі горад.

Нажаль, многія ягоныя будынкі былі зруйнаваныя ці зьнявечаныя, таму і фільм мае назву «Рэпрэсаваная архітэктура». Двойчы рэпрэсаваным быў і сам творца – спачатку яго арыштавалі ў 1931-м, а па вызваленні яшчэ раз у 1937-м. З чарговага канцлагеру ён ужо не вярнуўся...

Цяпер вяртаецца ягонае імя. У 1989-м Станіслаў Шабунеўскі быў рэабілітаваны, а ў 2018 яму было нададзена званне Ганаровага грамадзяніна Гомеля.

Партрэт Станіслава Шабунеўскага на адным з апошніх яго будынкаў у Гомелі. Фота аўтараў фільма.
Партрэт Станіслава Шабунеўскага на адным з апошніх яго будынкаў у Гомелі. Фота аўтараў фільма.

Фільм да 150-годдзя з дня нараджэння славутака земляка зрабіла пара гомельцаў – архітэктар Сяргей Ляпін і журналістка Марыя Булавінская. Яны асабіста прывезлі карціну ў Бабруйск і паказалі ў адным з героеў фільма, касцёле Незаганнага зачацця Панны Марыі.

Рэжысэрка фільму «Рэпрэсаваная архітэктура» Марыя Булавінская
Рэжысэрка фільму «Рэпрэсаваная архітэктура» Марыя Булавінская

Героем фільма бабруйскі касцёл стаў нечакана для аўтараў.

– Калі мы пачыналі працу над фільмам, нават ня ведалі, што Шабунеўскі стварыў і касцёл у Бабруйску, – расказала Марыя Булавінская. – У нас быў альбом паплечніка Шабунеўскага Цімафея Шчакудова, і там сярод фотаздымкаў убачылі від на нейкі горад з вышыні птушынага палёту. На здымку добра пазнавалася сядзіба купчыхі Кацнельсон – значыць, Бабруйск. Стала зразумела, што здымак зроблены са звонніцы касцёла. І побач яшчэ быў здымак ксяндза. А Шчакудоў быў стараабрадзец – навошта яму здымкі касцёлу? Сталі разглядаць здымкі бабруйскага касцёлу. І Сяргей заўважыў, што па стылю ён вельмі нагадвае працы Шабунеўскага! Але трэба было праверыць.

Праверка скончылася нечакана хутка. Пошук «Шабунеўскі Бабруйск» па польску выдаў газэту 1903 году з фонду польскай бібліятэкі, у якой напісана, што пан Станіслаў Шабунеўскі будуе касцёл у Бабруйску. Бабруйск даведаўся імя аўтара аднаго са сваіх знакавых будынкаў, а фільм займеў новую цікавую старонку.

Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле

Дзякуючы Шабунеўскаму і бабруйскаму касцёлу для архітэктара Сяргея Ляпіна адкрыццём стаў і сам Бабруйск. Раней ён толькі праязджаў яго на цягніку, а працуючы над фільмам разгледзеў.

– Бабруйск вельмі недаацэнены гістарычны горад, тут цэлыя кварталы захавалі гістарычную пабудову. Такое знойдзеш хіба ў Гародні – сцвярджае архітэктар Сяргей Ляпін. – Я іду па Бабруйску і бачу той Гомель, які мы згубілі.

Аўтар фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» Сяргей Ляпін
Аўтар фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» Сяргей Ляпін
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле

Ледзь не згубілі свой шэдэўр і бабруйчане. У 1963 годзе фасад касцёлу з вежай былі зруйнаваныя, і замест іх да неагатычнага помніка была прылепленая савецкая каробка, якая хавае адну з асноўных бабруйскіх прыгажосцяў дагэтуль.

Але ў фільме зьнявечаныя савецкім бескультур'ем творы Шабунеўскага вяртаюць свой сапраўдны выгляд. Так і бабруйскі касцёл займеў гістарычнае аблічча дзякуючы працы архітэктараў Зміцера і Ганны Башмакоў.

Аўтары 3D-рэканструкцыі выгляду бабруйскага касьцёла Зміцер і Ганна Башмакі
Аўтары 3D-рэканструкцыі выгляду бабруйскага касьцёла Зміцер і Ганна Башмакі

На аснове стараннага аналізу архіўных фотаздымкаў і замераў таго, што засталося, яны стварылі 3D-мадэль касцёла, і ў фільме яго можна разглядзець з розных бакоў у пачатковым выглядзе, нібыта зняты цяпер на камэру.

3D-рэканструкцыя выгляду бабруйскага касцёла Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі. Праца Зміцера і Ганны Башмакоў
3D-рэканструкцыя выгляду бабруйскага касцёла Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі. Праца Зміцера і Ганны Башмакоў
Ксёндз бабруйскага касьцёла Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі Андрэй Яркавец
Ксёндз бабруйскага касьцёла Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі Андрэй Яркавец

– Ёсць зерне вялікага архітэктара і ў гэтых маладых творцах, – так аддзячыў працу творчай групы фільма ксёндз Андрэй Яркавец. – Спадзяюся, хутка ўдасца перанесьці гэтае хараство з 3D на яву, і наш касцёл будзе адроджаны ў тым выглядзе, у якім яго задумаў Станіслаў Шабунеўскі.

Бабруйскі касцёл Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі, помнік неаготыкі. Архітэктар Станіслаў Шабунеўскі
Бабруйскі касцёл Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі, помнік неаготыкі. Архітэктар Станіслаў Шабунеўскі
Аўтары 3D-рэканструкцыі выгляду бабруйскага касьцёла, архітэктары Зміцер і Ганна Башмакі
Аўтары 3D-рэканструкцыі выгляду бабруйскага касьцёла, архітэктары Зміцер і Ганна Башмакі
Аўтар кнігі пра гісторыю бабруйскага касцёла Віктар Маліноўскі
Аўтар кнігі пра гісторыю бабруйскага касцёла Віктар Маліноўскі
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле
Прэмьера фільма «Рэпрэсаваная архітэктура» ў бабруйскім касцёле
Творчая група фільма «Рэпрэсаваная архітэктура»: Сяргей Ляпін, Марыя Булавінская, Віктар Маліноўскі, Зміцер Башмак, Ганна Башмак
Творчая група фільма «Рэпрэсаваная архітэктура»: Сяргей Ляпін, Марыя Булавінская, Віктар Маліноўскі, Зміцер Башмак, Ганна Башмак
Бабруйскі касцёл Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі, знявечаны савецкай прыбудовай
Бабруйскі касцёл Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі, знявечаны савецкай прыбудовай
3D-рэканструкцыя выгляду бабруйскага касцёла Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі. 
Праца Зміцера і Ганны Башмакоў
3D-рэканструкцыя выгляду бабруйскага касцёла Незаганнага зачацця найсвяцейшай Панны Марыі. Праца Зміцера і Ганны Башмакоў